На выходных у Варшаве пафатаграфаваў цэннікі. Каб паглядзець, ці шмат яшчэ нашым прадуктам даражэць да суседскіх.

Філейныя часткі за 14,99 злотых. Шыйны зарэз — самае дарагое, што там было — па 18,59 злотых.

На беларускія — 41 970 і 52 050 рублёў. Даўно ў крамах былі?

У мінскай краме «Гурман» мяса для эскалопаў (яно ж паляндвіца) каштуе паглядзіце колькі — на 24 тысячы даражэй за варшаўскае.

Самае таннае мяса, якое я бачыў у варшаўскай краме, каштуе 10,99 злотых. Гэта 30 770 рублёў нашых.

Паводле дадзеных Белстата сярэдняя цана мяса сацыяльнай свініны (там так і напісана: акрамя мяса без касцей) — 29 566 рублёў. У гандлёвым цэнтры «Сталіца» ў Радзівілаўскім гэтае мяса ў продажы ёсць, каштуе 29 тысяч.

А ва ўніверсаме «Цэнтральны» знойдзеная свініна за… 102 тысячы. Прычым, супермяса замарожанае, а паспрабуй прадай па такой цане свежае.

Польскія яблыкі ў нас каштуюць ад 14 тысяч рублёў. Беларускія яблыкі ў крамах прадаюцца ад 11 тысяч. Наш Белстат лічыць, што сярэдняя цана яблык 6 770 руб за кіло.

У Варшаве яблыкі па 2,79 злотых. На беларускія грошы гэта 7 800. Гэта трохі даражэй, чым купляе наш Белстат, на 3 тысячы танней, чым каштуюць яблыкі айчынныя ў крамах горада Мінска.

Авакада ў Варшаве каштуе 3,29 злотых штука (9 220 рублёў). У Мінску ў мяне заважыў на 13 710.

Бананы былі на зніжцы па 2,59 злотых (7 250 рублёў). Тут бачу па 11 тысяч, але гэта ж без зніжкі.

Бульба затое на 500 рублёў танней у нас!!!

На сярэднебеларускі заробак 2 мільёны 260 тысяч рублёў беларус купляе 78 (!) кіло свініны з косткай. Паляк на сярэднюю зарплату 3581 злоты купляе 238 кіло паляндвічнай часткі.

Ну, расці яшчэ нашым цэнам да суседніх, ага…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?