На выходных у Варшаве пафатаграфаваў цэннікі. Каб паглядзець, ці шмат яшчэ нашым прадуктам даражэць да суседскіх.
Філейныя часткі за 14,99 злотых. Шыйны зарэз — самае дарагое, што там было — па 18,59 злотых.
На беларускія — 41 970 і 52 050 рублёў. Даўно ў крамах былі?
У мінскай краме «Гурман» мяса для эскалопаў (яно ж паляндвіца) каштуе паглядзіце колькі — на 24 тысячы даражэй за варшаўскае.
Самае таннае мяса, якое я бачыў у варшаўскай краме, каштуе 10,99 злотых. Гэта 30 770 рублёў нашых.
Паводле дадзеных Белстата сярэдняя цана мяса сацыяльнай свініны (там так і напісана: акрамя мяса без касцей) — 29 566 рублёў. У гандлёвым цэнтры «Сталіца» ў Радзівілаўскім гэтае мяса ў продажы ёсць, каштуе 29 тысяч.
А ва ўніверсаме «Цэнтральны» знойдзеная свініна за… 102 тысячы. Прычым, супермяса замарожанае, а паспрабуй прадай па такой цане свежае.
Польскія яблыкі ў нас каштуюць ад 14 тысяч рублёў. Беларускія яблыкі ў крамах прадаюцца ад 11 тысяч. Наш Белстат лічыць, што сярэдняя цана яблык 6 770 руб за кіло.
У Варшаве яблыкі па 2,79 злотых. На беларускія грошы гэта 7 800. Гэта трохі даражэй, чым купляе наш Белстат, на 3 тысячы танней, чым каштуюць яблыкі айчынныя ў крамах горада Мінска.
Авакада ў Варшаве каштуе 3,29 злотых штука (9 220 рублёў). У Мінску ў мяне заважыў на 13 710.
Бананы былі на зніжцы па 2,59 злотых (7 250 рублёў). Тут бачу па 11 тысяч, але гэта ж без зніжкі.
Бульба затое на 500 рублёў танней у нас!!!
На сярэднебеларускі заробак 2 мільёны 260 тысяч рублёў беларус купляе 78 (!) кіло свініны з косткай. Паляк на сярэднюю зарплату 3581 злоты купляе 238 кіло паляндвічнай часткі.
Ну, расці яшчэ нашым цэнам да суседніх, ага…