У пятніцу і суботу ў Беларусі будзе вельмі моцны вецер
З-за гэтага аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.
Моцны вецер чакаецца на большай частцы тэрыторыі Беларусі, пры гэтым у пятніцу ў асобных рэгіёнах хуткасць ветру дасягне 21—24 м/с.
Тэмпература паветра ноччу будзе ў межах +1…+3°С, днём падвысіцца да +3…+5°С.
Ратавальнікі раяць прыбраць з двароў і балконаў рэчы, якія могуць пашкодзіць ваша жыллё. Машыну варта паставіць у гараж, а калі яго няма, то паркаваць падалей ад дрэў ці слаба замацаваных канструкцый.
Знаходзячыся на вуліцы, варта абыходзіць хісткія будынкі, а таксама дрэвы, масты, эстакады, трубаправоды, лініі электраперадач, патэнцыйна небяспечныя прамысловыя аб'екты.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Ляхавічах думаюць пра Парыж і Лондан
 2
Дабравольскі пра справу «аналітыкаў Ціханоўскай»: Не ўсе мне былі знаёмыя, гэта абсурд
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера