Кіраўнік Пентагона правёў перамовы з міністрам абароны Расіі
Міністр абароны ЗША Лойд Осцін упершыню з пачатку расійскага ўварвання ва Украіну правёў тэлефонную размову з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу, паведамляе агенцтва Reuters.
«Осцін заклікаў да неадкладнага спынення агню ва Украіне і падкрэсліў важнасць падтрымання ліній сувязі», — гаворыцца ў заяве Пентагона па выніках перамоваў.
У паведамленні Мінабароны Расеі гаворыцца, што размова адбылася «па ініцыятыве амерыканскага боку».
«Абмеркаваныя актуальныя пытанні міжнароднай бяспекі, у тым ліку сітуацыя ва Украіне», — заявілі ў ведамстве.
Да гэтага Осцін і Шайгу размаўлялі паміж сабой за тыдзень да пачатку расійскай агрэсіі на Украіну, 18 лютага.
2
3
4
2
0
6
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Стартуе продаж новай кнігі для дзяцей ад Андрэя Скурко
 1
ЗША будуць адказваць за абарону Польшчы, Германія — Літвы, Канада — Латвіі. Стаў вядомы план НАТА
 2
Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ўсталююць манумент ахвярам генацыду. На эскізе не абышлося без памылак ФОТА
 10
Эдуарду Бабарыку могуць дадаць год зняволення
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера