Рэцэпт на выхадныя. Пячэнне з шакаладам — лёгкі і смачны хатні дэсерт
Гэтае пячэнне смачнае з белым шакаладам. Але яго можна гатаваць і з любым іншым шакаладам.
Фота: BBC Food
Каб згатаваць пячэнне з белым шакаладам, вам спатрэбіцца:
- 130 грамаў масла,
- 150 грамаў цукровай пудры,
- 100 грамаў цукру, лепш карычневага,
- 1 чайная лыжка ванільнага экстракту,
- 1 вялікае яйка + 1 яечны жаўток,
- 275 грамаў мукі,
- 1 чайная лыжка разрыхляльніка,
- палова чайнай лыжкі харчовай соды,
- палова чайнай лыжкі солі (лепей браць дробную соль),
- 220 грамаў дробна нарэзанага шакаладу.
- Вазьміце масла (каб цёплае было, мяккае), цукар і ваніль і з дапамогай міксера ці іншым спосабам ўзбівайце іх разам 3—4 хвіліны, пакуль сумесь не пасвятлее і не стане па кансістэнцыі як узбітыя вяршкі. Дадайце яйка і жаўток і ўзбівайце сумесь яшчэ хвіліну, пакуль яна не стане аднароднай. Дадайце муку, разрыхляльнік, соду і соль. Змешвайце сумесь на нізкай хуткасці да аднароднага стану, потым дадайце ў яе белы шакалад і зноў усё асцярожна перамяшайце.
- Засцяліце вялікую бляху паперай для выпякання. З дапамогай звычайнай лыжкі ці лыжкі для марожанага падзяліце цеста на 14 шарыкаў і выкладзіце іх на бляху. Пакіньце цеста ў халадзільніку на 3 гадзіны ці, у ідэале, на нач. Калі вельмі спяшацца, можна паставіць цеста ў маразільную камеру на 15 хвілін, але такі варыянт горшы.
- Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Выпякайце печыва партыямі па 5—6 штук і пакідайце паміж пячэннем на блясе дастаткова месца, бо яно пры выпяканні павялічваецца ў памерах. Выпякайце печыва па 12—14 хвілін, пакуль краі печыва не стануць цвердымі, сярэдзіна пры гэтым хай застаецца крыху мяккай, бо печыва зацвярдзее пасля прыгатавання. Перад падачай печыва трэба трохі астудзіць.
Рыба-фіш, гусіныя шыйкі і пірожныя вожыкі: Міхля Сінаеўна і яе кухня
Самы небяспечны сыр у свеце, унутры якога звіваюцца жывыя лічынкі: вось дзе яго знайсці






Просты дэсерт з хлеба
 4
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Мы дойдзем да канца. Будуць яшчэ затрыманні, будуць яшчэ крымінальныя справы» — намеснік міністра ўнутраных спраў Казакевіч
 8
Хто мог бы перацягнуць электарат Лукашэнкі?
 4
Атака Бондаравай на тарты для дарослых правалілася
 7
«Мы назіраем беспрэцэдэнтную актыўнасць беларускіх спецслужбаў». Кіраўнік ДДБ Літвы выступіў за ўніфікацыю санкцый да беларусаў і расіян
 13
У Мастацкім музеі адкрылася выстаўка беларускага пейзажыста, чыйму густу давяраў стваральнік Траццякоўкі
 2
Расейцы, якія расстралялі байцоў УСУ, што здаліся ў палон, ліквідаваныя — кіраўнік Аўдзееўскай ГВА
 3
Кантактная група Рады Еўропы па Беларусі вызначылася, чым будзе займацца наступныя два гады
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера