Знайсці
15.06.2022 / 13:23РусŁacБел

Макрон заявіў, што Украіне трэба будзе весці перамовы з Расіяй

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, выказванні якога ў апошні час выклікалі незадаволенасць у Кіеве, у сераду зноў заявіў, што «ў нейкі момант» прэзідэнту Украіны і іншым прадстаўнікам гэтай краіны давядзецца весці перамовы з Расіяй аб міры, піша «Радыё Свабода».

Фота: AFP

Макрон заявіў гэта, выступаючы перад французскімі вайскоўцамі ў Румыніі. Яны былі размешчаныя там для ўмацавання ўсходняга фланга NATO перад абліччам расійскай пагрозы.

«Мы, еўрапейцы, таксама будзем за сталом перамоваў», — сказаў Макрон, адзначыўшы, што краіны ЕС дапамагаюць Украіне ў адбіцці агрэсіі.

Рэзкую крытыку, у тым ліку ў краінах ЕС, выклікалі ранейшыя словы Макрона пра тое, што нельга «прыніжаць» Расію. Французскі прэзідэнт фактычна паўтарыў сваю думку, сказаўшы, што Расія таксама частка еўрапейскага кантынента.

Макрон падчас свайго візіту наведае таксама Малдову.

Раней паведамлялася, што 16 чэрвеня Макрон разам з канцлерам Нямеччыны Олафам Шольцам і прэм’ерам Італіі Марыё Драгі павінен прыбыць у Кіеў. Французскі прэзідэнт гэтага не пацвярджаў і не абвяргаў, афіцыйна пра візіт па-ранейшаму не абвешчана.

У гэты момант Кіеў адхіляе замірэнне з Расіяй, калі яна не выведзе войскі хаця б на лінію да пачатку ўварвання 24 лютага.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930