Знайсці
13.09.2022 / 01:009РусŁacБел

Азербайджан пайшоў на Арменію, пахне вялікай вайной

Узброеныя сілы Азербайджана абстралялі армянскія пазіцыі па трох напрамках, паведаміла прэс-служба Мінабароны Арменіі.

Падчас абвастрэння карабахскага канфлікту ў кастрычніку 2021 года. Фота: AP Photo/File

Як заявілі ў вайсковым ведамстве Арменіі, пасля паўночы 13 верасня вайскоўцы Азербайджана пачалі абстрэльваць армянскія пазіцый каля населеных пунктаў Горыса, Сотка і Джэрмука з артылерыі і буйнакаліберных гармат, а таксама з дапамогай беспілотнікаў.

У сваю чаргу, у Мінабароны Азербайджана заявілі, што падраздзяленні Узброеных сілаў Арменіі здзейснілі дыверсіі на Дашкесанскім, Кельбаджарскім і Лачынскім кірунках азербайджанска-армянскай дзяржаўнай мяжы.

«Дыверсійныя групы Узброеных сілаў Арменіі ў цёмны час сутак замініравалі раёны і шляхі забеспячэння паміж пазіцыямі падраздзяленняў азербайджанскай арміі ў розных напрамках, выкарыстоўваючы горны рэльеф мясцовасці і існуючыя яры», — гаворыцца ў паведамленні.

«У выніку прынятых нашымі часцямі тэрміновых мераў па неадкладным прадухіленні гэтых актаў адбыўся бой», — дадае Мінабароны Азербайджана.

Паведамляецца пра страты з абодвух бакоў канфлікту.

Важна, што калі меркаваць па цяперашніх паведамленнях, баі ідуць не на тэрыторыі Нагорнага Карабаха, які паводле міжнароднага права з'яўляецца часткай Азербайджана, хоць часткова і кантралюецца Арменіяй ужо тры дзясяткі гадоў, а на міжнародна прызнанай армянскай тэрыторыі. Калі гэта так, то можа стварыцца зусім новая ваенна-палітычная сітуацыя. 

Арменія з'яўляецца членам Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. У адпаведнасці з умовамі гэтай дамовы, іншыя члены арганізацыі Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан павінны прыходзіць на дапамогу, калі нехта нападзе на Арменію. 

Чытайце таксама:

Войскі Азербайджана зайшлі ў Лачын, які 30 гадоў кантралявала Арменія

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
23
Ха-ха
25
Ого
11
Сумна
8
Абуральна
15
16
Вось яно /адказаць/
13.09.2022
А дзе ж рэакцыя ЗША, ЕС і іншых японій з канадамі? Санкцыі супраць Баку ўжо абмяркоўваюцца? Хаця, напэўна, гэта будзе, як кажуць, "другое". Не здзіўлюся, калі гуманісты з Еўропы яшчэ і туркаў запусцяць туды, каб тэрыторыю зачысціць, як у 1915.
1
У вас там Гугл забанілі? /адказаць/
13.09.2022
Вось яно , перад тым як напісаць бздуру, пачытайце заяву ЗША.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
14.09.2022
Лось

"Душить рашистов"?Та сотня техники, с которой телеграмм-воЕны фоткаются сейчас, через неделю может вернуться обратно. Но интернет-воЕНам же по барабану. Победа не за горами
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031