Знайсці
28.09.2022 / 08:01РусŁacБел

Зяленскі пракаментаваў «рэферэндумы» на акупаваных тэрыторыях

«Гэты фарс на акупаванай тэрыторыі нельга назваць нават імітацыяй рэферэндумаў. Што намалююць замест выніку, мы ведалі загадзя. Нават разведцы не трэба было асабліва старацца. Узгодненыя лічбы для гэтага фарсу былі кінутыя ў СМІ. Расія нават не хаваецца» — сказаў прэзідэнт Украіны ў сваім вячэрнім звароце.

«Адзіны рацыянальны адказ на такую дзёрзкасць акупанта — гэта яшчэ больш падтрымкі для Украіны. І я дзякую нашым партнёрам, якія пацвярджаюць такую падтрымку: абаронную, фінансавую, санкцыйную», — заявіў Зяленскі.

З ягоных слоў, гэтыя злачынныя дзеянні Расіі нічога не зменяць для Украіны.

«А што тычыцца фронту, то скажу коратка і пакуль без дэталяў, хоць яны будуць і добрыя: рухаемся наперад і вызваляем нашу зямлю. Слава Ўкраіне!»,— адзначыў ён.

Паводле афіцыйных звестак, у «ДНР» за далучэнне да Расіі «прагаласавалі» 99,23% выбаршчыкаў, у «ЛНР» — 98,42%, у Запарожскай вобласці — 93,11%, у Херсонскай — 87,05%

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930