Знайсці
09.11.2022 / 10:08РусŁacБел

У снежні пачнецца суд над журналістам Генадзем Мажэйкам, якога затрымалі па «справе Зельцэра»

Палітзняволенаму журналісту «Камсамольскай праўды» ставяць у віну два артыкулы Крымінальнага кодэкса: аб распальванні сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК) і аб абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК).

Затрымалі Генадзя пасля выхаду артыкула, у якім знаёмая загінулага Андрэя Зельцэра станоўча пра яго адгукнулася. 

Генадзя затрымалі ў Маскве 1 кастрычніка 2021 года. А ў канцы снежня 2021-га перавялі з СТ №8 у мінскі СІЗА-1.

Справа будзе разглядацца ў Мінскім гарадскім судзе 1 снежня. Працэс будзе весці суддзя Таццяна Фалькоўская, якая нядаўна прысудзіла 8 гадоў калоніі журналістцы Ксеніі Луцкінай. Пакуль няма інфармацыі, будзе справа разглядацца ў адкрытым ці ў закрытым судовым пасяджэнні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031