Знайсці
15.11.2022 / 09:30РусŁacБел

Прэмію імя Аляхновіча сёлета ўручаць не будуць. За кратамі 11 лаўрэатаў

Уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча сёлета не будуць. Цырымонію ўзнагароджвання за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні, перанясуць налета. Прычына — няспынныя рэпрэсіі, арышты аўтараў і выдаўцоў.

Цяпер за кратамі 11 лаўрэатаў прэміі: Ігар Аліневіч, Аляксандр Фядута, Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Алесь Бяляцкі, Мікола Дзядок, Алесь Пушкін, Андрэй Аляксандраў, Максім Знак, Мікола Папека, Андрэй Скурко.

Прысуджэнне прэміі імя Францішка Аляхновіча пераносіцца на Дзень зняволенага пісьменніка на наступнае лета. Да разгляду будуць прымацца творы, апублікаваныя цалкам ці часткова ў перыяд з лістапада 2021 па лістапад 2023 г.

Арганізатары просяць сваякоў, сяброў зняволеных збіраць і захоўваць творчасць з-за кратаў, перадаць вязням запрашэнне ўдзельнічаць у стварэнні літаратуры памяці і пажаданні хуткай свабоды.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031