Знайсці
04.01.2023 / 13:021РусŁacБел

Расіяне зноў абстрэльвалі Запарожжа

Запарожжа ноччу трапіла пад ракетны абстрэл, у выніку якога пашкоджана восем шматпавярховых жылых дамоў і будынак дзіцячага сада і пацярпела адна жанчына.

Пра гэта напісаў у сваім тэлеграме сакратар Запарожскай гарадской рады Анатоль Курцеў.

«Побач з дамамі цяпер зеўрае велізарная 40-метровая варонка і стаяць пашкоджаныя аўтамабілі. Дзякаваць Богу, што рашысцкая ракета не трапіла ў самі шматпавярхоўкі і ўсе людзі жывыя», — працягвае Курцеў.

Раней пра абстрэл Запарожжа паведамляў адзін з прэс-сакратароў прэзідэнта Зяленскага Кірыл Цімашэнка.

Паводле яго слоў, пры абстрэле ўжываліся ракеты С-300. С-300 прызначаныя ў першую чаргу для паражэння паветраных цэляў, аднак у апошнія месяцы не раз ўжываліся і па наземных; у гэтым выпадку іх дакладнасць ніжэйшая.

Цімашэнка паведамляў, што пад абстрэл у Запарожжы трапіў «аб'ект інфраструктуры» і што разбураныя два склады.

Расійскі бок пакуль нічога не паведамляў пра гэты абстрэл.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
13
0
Змагар/адказаць/
05.01.2023
Дзе маскалі там і нах...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера