Знайсці
23.01.2023 / 14:56РусŁacБел

Палітвязня Сяргея Капанца ў калоніі змяшчалі ў ШІЗА агулам на 150 сутак

Сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі абвінавачвалі ў дапамаганні Сцяпану Пуцілу, Раману Пратасевічу і іншым асобам у «арганізацыі масавых беспарадкаў», што выявілася ў перадачы інфармацыі ў бот «экстрэмісцкага» тэлеграм-канала, а таксама ў распаўсюджванні ўлётак, перададзеных яму Юрыем Васкрасенскім.

Суд пакараў палітвязня 5,5 гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 

Былы вязень наваполацкай калоніі распавёў пра ціск на Сяргея: 

«Напрыклад, Сяргей Капанец быў у ШІЗА за тое, што пагутарыў з Віктарам Бабарыкам, але рапарт быў напісаны за тое, што ён нібы парушыў лакалізацыю на прамзоне. Наогул Сяргей Капанец — самы часты госць ШІЗА ў ПК-1. Яму вешаюць парушэнні заўсёды з выдуманых прычын. Ён ездзіць у ШІЗА ледзь не штомесяц. Агулам у яго сабралася каля 150 сутак у ШІЗА».

Падтрымайце яго лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Cяргей Васільевіч Капанец.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031