«Дэманстраваў пратэсны сімвал указальным і сярэднім пальцамі рук». Мінчука асудзілі за ўдзел у пратэстах
У судзе Ленінскага раёна 27 лютага асудзілі Уладзіміра Веразубава паводле ч. 1 арт. 342. Суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла яму тры гады «хіміі», піша «Вясна».
Фота ілюстрацыйнае. Spring96.org
Уладзіміра абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Таксама мужчыну паставілі ў віну выкарыстанне бела-чырвона-белай стужкі і жэста перамогі. Уладзіміра апазналі па фотаздымках, якія ён рабіў на акцыі пратэсту і затым апублікаваў на сваёй старонцы ва ўкантакце.
Мужчына цалкам прызнаў віну.
Намеснік пракурора Ленінскага раёна Мінска заявіў іск аб спагнанні з Веразубава на карысць Мінсктранса маёмаснай шкоды памерам 86515 рублёў. Іск будзе разглядацца ў парадку грамадзянскай вытворчасці.






Мацвей Купрэйчык: З Азаравым адышло два чалавекі. Супрацоўнікі «Байпола» гатовыя прайсці незалежны паліграф
 4
У Драздах з'явілася «пальмавая алея»
 4
Каментары
30
AlexxelA/адказаць23.03.2023
І яшчэ 34 тыс. даляраў хочуць выцягнуць. Гэты Мінсктранс і так ужо шляхам рабавання панавыцягіваў грошай ад другіх палітвязняў, дык і тут не прамінуў. У выпадку падзення рэжыма будзе павінны людзям няслабыя сумы + за маральны ўрон. Збанкруціцца той мінсктранс у перспектыве.
02
Олег/адказаць23.03.2023
Нет ума - плати минтрансу
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Кахоўскую ГЭС падарвала расійская ДРГ — перахоп СБУ
 1
У Варонежы ўпаў беспілотнік і пашкодзіў жылы дом
 1
Навукоўцы: эўтаназія, магчыма, існавала ў імперыі інкаў
 3
У Драздах з'явілася «пальмавая алея»
 4
Змянілі пастанову аб рэгуляванні цэн
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера