Найлепшым фільмам Канскага кінафестывалю стала «Траекторыя падзення»
Сёння адбылася цырымонія закрыцця прэстыжнага форуму, на якой былі ўручаныя «Залатыя пальмавыя галіны».
«Траекторыя падзення» Жусцін Трые — гісторыя пра нямецкую пісьменніцу, якая жыве ў Альпах са сваім французскім мужам і сынам-падлеткам, які страціў зрок у аварыі. У адзін момант яе муж выпадае з акна і памірае. Пасля гэтага жанчыну судзяць як галоўную падазраваную.
Гран-пры фестывалю атрымала карціна «Зона інтарэсаў» Джонатана Глейзера, знятая па матывах аднайменнага рамана Марціна Эміса.
Прыз журы ўзяла стужка «Апалае лісце» рэжысёра Акі Каўрысмякі.
Астатнія трыумфатары:
- Найлепшая рэжысура — Чан Ань Хун («Рагу Дадэна Буфана»).
- Найлепшы сцэнарый — Юдзі Сакамота, «Монстр» (рэжысёр Хіракадзу Карээда).
- Найлепшая мужчынская роля — Кодзі Якусэ («Выдатныя дні», рэжысёр Вім Вендэрс).
- Найлепшая жаночая роля — Мэрвэ Дыздар («Пра сухую траву», рэжысёр Нуры Більге Джэйлан).
3
1
0
2
0
4
Каментары
12
mikola/адказаць/27.05.2023
Sto zdarylasja ? Ni adnoi ruskai famili jak ranei......
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Зноў аштрафавалі на буйную суму Ніну Багінскую
 1
СБУ патлумачыла лукашыстам, дзе героі, а дзе тэрарысты
 3
Навошта Лукашэнку «Еўраопт»?
 1
Полацкі кікбаксёр збіў амапаўца, але ў турму не сядзе
 3
Рэстаўратарскі цуд адбыўся ў Стоўбцах ФОТА
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера