Знайсці
30.05.2023 / 19:155РусŁacБел

Тадэвуш Кандрусевіч паедзе маліцца ў Расію

У пачатку чэрвеня арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч збіраецца наведаць Санкт-Пецярбург, каб паўдзельнічаць у юбілейных урачыстасцях у храме, які ён сам асвячаў 25 гадоў таму, паведамляе Katolik.life. 

У нядзелю 4 чэрвеня, на дзень Святой Тройцы, у саборы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Санкт-Пецярбургу арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адслужыць святую імшу, гаворыцца ў парафіяльных аб'явах.

Менавіта гэты заслужаны беларускі іерарх 25 гадоў таму, 24 мая 1998 года, асвячаў пецярбургскі каталіцкі сабор пасля яго вяртання вернікам. У той час ён служыў Апостальскім адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду еўрапейскай часткі Расіі.

Старадаўні храм быў зачынены камуністамі ў 1930 годзе, і толькі ў 1995 годзе дзяржава вярнула касцёл парафіі. Аднаўленчыя работы ішлі два гады.

Чытайце таксама:

Арцыбіскупу Кандрусевічу выдалілі пухліну

У Магілёве прыбралі помнік Папу Яну Паўлу II. Але часова — толькі для рэстаўрацыі

«Перадумалі, калі падлічылі». Што кажуць мясцовыя ўлады пра абвал бернардзінскага кляштара на Ушаччыне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
10
Нунцыята/адказаць
30.05.2023
Ад яго нават бабруйскія католікі адмовіліся - https://www.facebook.com/Adnaulennie/posts/1470396396699359
8
відьмаявідьма/адказаць
30.05.2023
а вы толькі зараз адкрылі гэту амерыку?)
у каталікоў там усё  ̷я̷ш̷ч̷э̷ ̷г̷о̷р̷ш̷.̷ ̷п̷р̷о̷с̷т̷а̷ ̷з̷н̷е̷ш̷н̷е̷ ̷в̷ы̷г̷л̷я̷д̷а̷е̷ больш прывабна

але той самы Рэд. не дазволіць мне гэта казаць)
30.05.2023
Treba JAMU skazac-kab Ni ehau !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031