Знайсці
23.11.2023 / 19:3823РусŁacБел

Медыкі патлумачылі, пра што можа сведчыць трэмар Лукашэнкі 

Цікавы эпізод сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў Палацы Незалежнасці сёння трапіў у аб’ектыў тэлекамер. Пакуль Лукашэнка чакаў расійскага прэзідэнта, у яго выразна дрыжэла галава. Такое трапіла на відэа ўпершыню. «Наша Ніва» спытала ў медыкаў, пра што можа сведчыць такі сімптом.

Аляксандр Лукашэнка, 23 лістапада 2023 года, Мінск. Фота: Valery Sharifulin, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Адразу адзначым: усе медыкі, да якіх мы звярталіся па каментар, адзначылі, што немагчыма паставіць дыягназ па відэа. Неабходна правесці скрупулёзны агляд, праверыць, як чалавек на што рэагуе, памацаць цягліцы і распытаць пацыента пра ўсе сімптомы. Але некалькі меркаванняў, што можа выклікаць трэмар, дактары выказалі.

— Такі трэмар можа ўзнікнуць на фоне стрэсу, — адзначыў неўролаг. — Трэмар можа здарыцца на фоне сасудзістага паркінсанізму (пры ўзроставых зменах сасудаў галаўнога мозгу). На працягласць жыцця гэта не асабліва ўплывае.

Спецыяліст у вобласці ангіяхірургіі (сасудзістая хірургія) мяркуе:

— Трэмар — маркер нейкіх неўралагічных змен. Насамрэч прычын для наяўнасці такого сімптому вельмі шмат. Асабліва ў людзей немаладых гадоў. Часцей за ўсё трэмар узнікае не як вынік нейкіх цяжкіх хвароб, а як наступствы распаўсюджаных хранічных хвароб кшталту остэахандрозу хрыбетніка.

Таксама ў медыцыне ёсць такое паняцце як эсэнцыяльны трэмар — калі гаварыць простымі словамі, гэта калі ўзрост бярэ сваё і ў чалавека ўзнікаюць праблемы з тым, як працуе неўралагічная сістэма. Трэмар можа быць і наступствам нейкага эмацыянальнага напружання. 

Трывожных сімптомаў у такім трэмары доктар не бачыць. Бо для той жа хваробы Паркінсона, акрамя трэмару, звычайным сімптомам з’яўляецца мімічная скаванасць — чалавек выглядае халодным, абыякавым. На тварах людзей з такой хваробай не пабачыш нейкіх яркіх эмоцый і таксама яны часцяком гавораць з адной і той жа інтанацыяй.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, 23 лістапада 2023 года, Мінск. Фота: Valery Sharifulin, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Некаторым падалося, быццам Лукашэнка выглядае ацёклым. Але эксперт кажа, што для яго гэта можа быць цалкам нармальным:

— Мы ўжо даўно назіраем за гэтым чалавекам. Так, ён старэе, ён змяняецца. Але тыя ацёкі, якія ўзнікаюць у выніку некаторых хвароб — у першую чаргу, хвароб сэрца ці нырак — выглядаюць інакш. Яны даволі заўважныя, іх цяжка было б схаваць. У прынцыпе,

выгляд Лукашэнкі цалкам упісваецца ў яго фізіялагічныя рамкі. Адназначна сказаць пра наяўнасць ці адсутнасць нейкіх цяжкіх хвароб немагчыма.

Аляксандр Лукашэнка чакае ў Палацы Незалежнасці, 23 лістапада 2023 года, Мінск. Фота: Valery Sharifulin, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Чытайце таксама:

Лукашэнка дзіўна дрыжаў, чакаючы Пуціна

Лукашэнка пакрыўдзіўся на Арменію за «дэмарш»

Да канца года Беларусь і Расія збіраюцца падпісаць новы пакет інтэграцыйных праграм

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
8
Ха-ха
53
Ого
11
Сумна
17
Абуральна
35
0
Железный Дровосек/адказаць/
25.11.2023
трясет оттого,что своего хозяина увидел
0
Да ты ж смотри/адказаць/
25.11.2023
Максим Дизайнер,
Опять прыщом на носу доморощенный д’артаньян вылез. Надо же,бедненькому целый народ не соответствует его высоким  возвышенным идеалам..В школу не опоздай,д’Артаньян прыщавый…
6
Доктар Мегнеле/адказаць/
25.11.2023
Неверагодным толькі і застаецца, што абмяркоўваць стан здароўя вусатага нават не задумваючыся, што калі лука падохне, то выявіцца непрыемная праўда аб дзейнасці іх дэмакратычных прадвадзіцеляў: ніякага плану дзеянняў і здабытых і назапашаных рэсурсаў на такі выпадак няма. Усё што зможа зрабіць Святлана Ціханоўская - гэта ў чарговы раз пракаментаваць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031