Знайсці
28.02.2024 / 18:03РусŁacБел

Стала вядома, за што будуць судзіць мастоўскага фатографа Івана Падліпенцава. Яму пагражае да 7 гадоў

Суд на мужчынам пачнецца праз два тыдні.

Іван Падліпенцаў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Мужчыну 43 гады. Ён з Мастоў. Іван прадпрымальнік, у яго дагэтуль адкрытае ІП, сферай дзейнасці якога пазначана «дзейнасць у галіне фатаграфіі».

Івана затрымалі ў чэрвені 2023-га года. Тады губазікаўцы натоўпам наваліліся на яго на падворку і адвезлі ў пастарунак у адных майтках. У відэа сілавікоў яму закідалася тое, што ён «пакідаў абразлівыя каментары ў тэлеграме і зарэгістраваўся ў плане «Перамога».

Цяпер стала вядома, за што будуць судзіць. Гэта ажно чатыры артыкулы — «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК РБ), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369), «удзел у экстрэмісцкім фарміраванні» (ч. 1 арт. 361-1) і «распальванне варожасці або варажнечы» (ч. 1 арт. 130).

Падліпенцаву пагражае да сямі гадоў зняволення. Суд над Іванам пачнецца 11 сакавіка ў Гродзенскім абласным судзе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
25
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031