Знайсці
28.03.2024 / 21:22РусŁacБел

Мабільныя аператары з 1 красавіка падымуць цэны і падкарэктуюць паслугі

Мабільныя аператары, якія працуюць у Беларусі, падымуць цэны на свае паслугі з 1 красавіка. Пра гэта гаворыцца ў паведамленнях на сайтах усіх трох беларускіх аператараў — А1, МТС і Life:).

А1

Аператар А1 паведамляе: з 1 красавіка падымаюцца кошты на паслугі. Праўда, закране гэта (пакуль што) толькі фіксаваную сувязь (для фізічных і юрыдычных асоб) і кабельнае тэлебачанне (для юрыдычных асоб).

Так, павялічыцца памер абаненцкай платы для шэрагу дзейных і архіўных тарыфных планаў, а таксама некаторых паслуг фіксаванай сувязі. У сярэднім цэны выраслі прыкладна на 3-6 рублёў.

Поўны спіс абноўленых цэнаў даступны па спасылцы.

МТС

МТС паведаміў, што з 1 красавіка зменіцца прынцып працы паслугі «адкрыты Інтэрнэт». Сцвярджаецца, што будзе павялічаны аб'ём інтэрнэт-трафіку большасці інтэрвалаў у рамках «адкрытага Інтэрнэту» для тарыфных планаў масавага рынку.

Цяпер на гэтай паслузе ёсць 9 тарыфных інтэрвалаў: Ад 0 да 100 Мб, ад 100 Мб да 500 Мб і гэтак далей. Цяпер жа, з 1 красавіка, інтэрвалаў стане ўсяго 6: ад 0 да 200 Мб, ад 200 Мб да 2 Гб і гэтак далей. Пры гэтым зменіцца іх кошт, і з гэтага часу некаторыя карыстальнікі будуць плаціць больш.

Напрыклад, калі да гэтага часу вам хапала 500 Мб, то вы ўкладаліся ў другі інтэрвал і плацілі за гэта 3,86 рубля. А з 1 красавіка гэта будзе таксама другі інтэрвал, але ўжо з абаненцкай платай 9,09 рубля.

У кампаніі растлумачылі, што новыя інтэрвалы не будуць распаўсюджвацца на тарыфныя планы «Інтэрнэт», «Безліміцішча», «Безліміцішча 2.0», «Безліміцішча+».

Поўны спіс абноўленых цэнаў можна паглядзець па спасылцы.

Life:)

Мабільны аператар Life:) паведаміў, што ўжо з 27 сакавіка дадаў гігабайты ў тарыфы і пры гэтым таксама змяніў цэны.

Змены закранулі адразу паўтара дзясятка тарыфных планаў — як галасавых, так і інтэрнэт-пакетаў.

Поўны спіс абноўленых цэнаў — па спасылцы.

Чытайце таксама:

Мабільныя аператары паведамілі пра змены для кліентаў у 2024 годзе

Укласці дамову з мабільнымі аператарамі цяпер можна дыстанцыйна. Што для гэтага трэба

З 11 жніўня ўсе мабільныя аператары пачнуць уносіць змены ва ўмовы абслугоўвання кліентаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930