Знайсці
28.03.2024 / 22:032РусŁacБел

У Расіі пракаментавалі сітуацыю з закупкамі беларускага паліва

На фоне пазапланавых рамонтаў з-за ўкраінскіх дронавых атак на шэрагу расійскіх НПЗ з'явілася інфармацыя пра нарошчванне паставак на расійскі рынак беларускага паліва. Пра гэта ўчора паведаміла агенцтва Reuters, спасылаючыся на свае крыніцы. Цяпер на гэта з'явілася і рэакцыя з расійскага боку.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў кіраўніка камітэта энергетыкі Дзярждумы Паўла Завальнага, Масква сапраўды дамовілася з Мінскам пра рост паставак паліва на расійскі рынак у выпадку неабходнасці. 

Пры гэтым Павел Завальны ўдакладніў, што Беларусь і да гэтага нібыта пастаўляла паліва, але цяпер прапрацаваны варыянт павелічэння аб'ёму, каб падстрахавацца і выключыць пытанні з магчымым дэфіцытам.

Пры гэтым, паводле сведчання высокапастаўленага дэпутатата, цяпер ніякага дэфіцыту нібыта няма. Запасы бензіну і дызеля цяпер, маўляў, перавышаюць сярэднегадавыя ўзроўні і дамоўленасці дасягнутыя на выпадак экстраннай сітуацыі. 

«Але, улічваючы сітуацыю, каб не ствараць напружанасць, на ўсялякі выпадак мы дамовіліся з беларусамі пра пастаўкі. І дзякуй нашым братам беларусам, што яны з гэтым пагадзіліся, нягледзячы на тое, што ў іх ёсць экспартная альтэрнатыва, больш прэміяльны рынак для паставак паліва», — заявіў Завальны.

Чытайце таксама:

Расія павялічвае імпарт бензіну з Беларусі з-за атак беспілотнікаў на расійскія НПЗ

На Куйбышаўскім НПЗ пад Самарай пасля атакі беспілотніка адбыўся пажар

Міхаіл Падаляк адкінуў патрабаванні Вашынгтона спыніць атакі Украіны па нафтавай інфраструктуры Расіі

ЗША папрасілі Украіну спыніць атакі на расійскія НПЗ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Время не ждет/адказаць/
28.03.2024
Конкретнее это поставки московитому воинству. Пора запускать дроны.
0
Дрон/адказаць/
29.03.2024
Г.зн. што лука прадае бензін нам у страты
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930