Знайсці
17.04.2024 / 16:3621РусŁacБел

«Давайце яшчэ гуляць у цэлак». Бондарава назвала Прыдыбайлу заднепрывадным лабістам палавых дэвіяцый

У сваю чаргу, журналіст Russia Today выступіў у абарону анальнага сэксу: «Гэта рэальнасць, і нічога з ёй не зробіш»

Вольга Бондарава і Канстанцін Прыдыбайла

Зацяжны канфлікт паміж беларусам Канстанцінам Прыдыбайлам, які працуе на расійскую прапагандысцкую станцыю Russia Today, і даносчыцай Вольгай Бондаравай атрымаў новае развіццё.

У аўторак 16 красавіка ў сваім тэлеграм-канале Бондарава размясціла пост з копіяй адказу з Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю на свой зварот, каб прэзерватывы і лубрыканты прыбралі з прыкасавых зон магазінаў. Даносчыца лічыць гэтыя тавары эратычнай прадукцыяй, якая шкодзіць маральнасці:

«Нас прымушаюць вывесці інтымную блізкасць з сакральнай сферы. <…> Чаму лібералы забіваюць маральнасць? Таму што яна перашкаджае рэалізацыі неаліберальнай ідэалогіі, якая праз разбурэнне інстытута сям'і імкнецца да мэты скарачэння народанасельніцтва планеты. Мяняйце палавых партнёраў так часта, як мыеце рукі — дзе шмат ходзяць, там трава не расце».

Скрын з гэтым выказваннем у той жа дзень размясціў у сваім канале Прыдыбайла з каментаром, у якім выказаў свой погляд на практыкі сэксу сярод падлеткаў:

«Ну, давайце яшчэ ў 2024 годзе гуляць у цэлак-невідзімак. Для актывісткі можа стаць шакуючым адкрыццём, што вялізная колькасць школьніц проста цяпер зарабляюць грошы вэбкамам. Гэта рэальнасць, і нічога з ёй не зробіш. 

Таксама вялікая колькасць школьніц страцілі «анальную цнатлівасць» у вельмі юным узросце, — піша прапагандыст. — Гэта, у прынцыпе, цікавы феномен, што дзяўчынкі і хлопчыкі разумеюць, што яны замалыя для генерацыі дзяцей і, прабачце, я***ца ў дупы. І тады нават на медаглядзе разам з класам ніхто не будзе шушукацца, што Воля ці Маня не нявінніцы».

Пост Прыдыбайлы выклікаў актыўнае абмеркаванне. На гэты час пад ім больш за 170 каментароў. Бондарава зрабіла скрыны найбольш адметных. У адным з каментароў Прыдыбайла называе кандыдатку ў дэпутаты ад Кампартыі Беларусі «хворай», у іншым заўважае, што цяпер такія, як Бондарава, «проста шкоднікі». Бондарава размясціла адказы журналіста RT у сваім канале з каментаром.

У ім камуністка не выбірала слоў:

«Прыдыбайла і ё**а ў ж**у. Як кажуць, у каго што баліць… Заднепрывадны (гомасэксуальнай арыентацыі — НН) расійскі журналіст, які ўзяўся раздаваць беларусам парады адносна іх інтымнага жыцця, апраўдвае прастытуцыю непаўналетніх і палавыя вычварэнствы. <…>

Нічога не зробіш — складзіце ручкі і здайцеся на міласць лабістаў палавых дэвіяцый — такі пасыл ліберала беларускаму грамадству».

Бондарава нагадвае, што ў «нас ёсць Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі, канстытуцыя і іншыя законы, якія замацоўваюць сямейныя каштоўнасці». Таму «ніякія замежнікі, як бы яны ні заходзіліся ў візгаце ў спробах іх адмяніць, не змогуць знішчыць інстытут сям'і ў Беларусі».

Нагадаем, што Прыдыбайла ў канцы мінулага года раскрытыкаваў Бондараву за барацьбу «з бісквітнымі пенісамі і вясёлкай на дзіцячых тортах» і заўважыў, што «часам ідыётаў трэба ізаляваць ад грамадства, нават калі яны абмазаныя з ног да галавы «патрыятызмам».

У адказ у тэлеграм-канале «Следуй за кроликом» — яго вядзе хтосьці з прыхільнікаў Бондаравай — былі размешчаныя «доказы» таго, Прыдыбайла гей.

«Наша Ніва» будзе далей сачыць за развіццём гэтага канфлікту.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«Вушамі ў нас не кормяць». Бондарава цяпер ваюе з дзецьмі: пагражае ім прастралянымі каленямі і ГУБАЗіКам

Жыгімонт і Бондарава звінавацілі Тура ў ідэалагічнай дыверсіі

«Страшна тое, што яны робяць у рамках Саюзнай дзяржавы». Супраць Бондаравай і яе каманды выступіў нават Мукавозчык

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
20
Ха-ха
75
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
5
18.04.2024
Мх, А я то думаю, чаму ў Грышы на канале што ні пост то ўсё пра нейкія "змагарскія дупы"
0
бабруйчанін/адказаць/
18.04.2024
ПБ82, ...і абмежаванасці " слоўсвабодзіі" "чалавекапраў'я" і адказнасці тварам за выказвання .Гэта тыповы " постмандырнізьмь" у ўсходнем выкананні на " агульнапанятнам"
0
даведка/адказаць/
18.04.2024
Дабы исключить дальнейшие инсинуации о наличии анальных девиаций у той или иной стороны конфликта, предлагаю Ольге Бондаревой и Константину Придыбайло пройти тест, в рамках которого ответить на вопрос: какие ассоциации у них вызывают на представленной картинке объёмные фигуры за спиной у Алексея Талая? https://i.ibb.co/vQy3DM6/Talay.png
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера