Знайсці
26.04.2012 / 09:41РусŁacБел

На рэтрафестывалі ў Мінску пакажуць Pontiac Firebird

На фестывалі «Bosсh Рэтра-Мінск — 2012», які пройдзе з 4–6 мая ў Мінску, публіцы будзе паказаны Pontiac Firebird 1986 года выпуску.

Машыну рэстаўравалі два гады. Кузаў амерыканскага купэ быў узмоцнены і пафарбаваны. Хадавая частка, выхлап, падвеска, салон збольшага новыя альбо адноўленыя да стану новых. Для ўладальніка гэты аўтамабіль — не проста сродак перамяшчэння, а імідж і стыль жыцця.

Машына сышла з канвеера ў 1986 годзе. Цяперашні ўладальнік набыў Pontiac Firebird у 2009 годзе і толькі нядаўна скончыў працу над машынай. Пад капотам эксклюзіўнага купэ — 5,7-літровы бензінавы рухавік магутнасцю 240 л.с. Расход паліва гэтага «атмасферніка» — да 20 літраў на сотню.

auto.onliner.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031