Знайсці
15.11.2022 / 10:151РусŁacБел

Беларус з інваліднасцю з'ехаў за мяжу. Праз 4 гады яго абвінавацілі ў нявыплаце падаткаў — і вось чаму ім зацікавіліся падаткавікі

46-гадовы Сяргей Гіркін мае інваліднасць другой групы. У 2018 годзе ён з'ехаў з Беларусі. На радзіме мужчыну падтрымлівала няўрадавая арганізацыя, якая пасля пратэстаў аказалася пад пераследам. Днямі ён даведаўся, што яго асудзілі за ўхіленне ад аплаты падаходнага падатку. 

Сяргей Гіркін

У суд на Сяргея падала інспекцыя Кастрычніцкага раёна Магілёва. У судовай пастанове сказана, што ён ухіляўся ад аплаты запазычанасці, але дэталі невядомыя.

Сяргей дапускае: прычына можа быць у тым, што ён дапамагаў ахвотным вучыць польскую мову. За гэта меў падтрымку ад адной з няўрадавых арганізацый, якая цяпер пад пераследам. Яму вядома, што ў яе офісе і ў актывістаў адбываліся вобшукі, і аператыўнікі маглі знайсці яго распіскі. Яны і сталі доказам даходу, з якога не заплачаны падатак.

Без той падтрымкі, як прызнаецца Сяргей, ён бы не пражыў. Пенсіі ў 250 рублёў не хапала на нятанныя лекі і аплату за жыллё. Інваліднасць мужчыну паставілі праз дзіцячы цэрэбральны параліч. 

Разам з тым юрыст, да якога «Наша Ніва» звярнулася, адзначыў, што дзеянні падаткавікоў юрыдычна апраўданыя.

У студзені 2018 года Сяргей пакінуў Беларусь. Фармальна ў яго застаецца магілёўская прапіска, але ён стала жыве ў Польшчы. У Магілёве мае палову двухпакаёвай «хрушчоўкі», якую дзеліць з братам. 

Па словах Гіркіна, пра суд ён даведаўся за дзень да яго пасяджэння. Разглядзелі справу 4 лістапада. У пастанове суддзі Таццяны Давыдзька гаворыцца, што прэтэнзіі падаткавікоў да Гіркіна з'явіліся ў сакавіку 2022 года. На 4 лістапада яны налічылі запазычанасці на 1 480 рублёў, якую будуць вылічваць часткамі з пенсіі. А пакуль Гіркіну суд абмежаваў выезд за мяжу і наведванне гульнявых устаноў.

Спагнанне скасуюць, калі мужчына выплаціць запазычанасць. Яе будуць вылічваць з пенсіі па інваліднасці.

«Я дапамагала Аляксандру Рыгоравічу стаць прэзідэнтам». Як 72-гадовая жанчына з інваліднасцю 12 год чакае сваю чаргу на кватэру

У Польшчы інвалід ахвяраваў колькі мог на Байрактар для Украіны. Людзі заўважылі гэта і сабралі яму самому 17 тысяч даляраў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
15
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
28
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
15.11.2022
Я тут, пару дзён таму, ужо адзначаў, што ва ўсіх краінах свету крыніцай асноўнага даходу дзяржавы ёсць зямля і яе нетры. Толькі не ў Беларусі! Тут крыніцай даходу з'яўляюцца грамадзяне -- ад немаўляці да самага састарэлага пенсіянера і інваліда. Ты не маеш права пражыць тут жыццё не заплаціўшы, як мінімум, тузін штрафаў... Дапусцім, ты ІПэшнік, прыйшлі да цябе з праверкай і табе падказваюць -- паступіла каманда зверху (гэта толькі між намі сказана): праверыць і аштрафаваць, ёсць прапанова -- заплаці невялікі штаф, напрыклад, за адсутнасць, нібыта, накладной і ніякай праверкі не будзе.  Калі не згодны -- мы накапаем парушэнняў на стакроць большы штраф.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031