Знайсці
04.01.2023 / 09:57РусŁacБел

СМІ: Ацалелых у Макееўцы расіян хацелі адправіць у наступ

Расійскія ўлады дагэтуль не склалі спісы параненых і загінулых у выніку ўдару па Макееўцы ў навагоднюю ноч. Пры гэтым ад ацалелых хочуць пазбавіцца і нават спрабавалі паслаць на перадавую.

Пра гэта піша выданне «Важные истории» са спасылкай на сваякоў вайскоўцаў.

Жонка аднаго з мабілізаваных з Самарскай вобласці, які атрымаў раненні пасля ўдару, расказала, што не ведае, дзе яе муж.

«Няма інфармацыі, у якую бальніцу вязуць мужа. Ужо трэція суткі ідуць, мне шмат жанчын пішуць і тэлефануюць — у іх таксама няма ніякіх вестак, гэта, шчыра кажучы, вельмі напружвае. Зразумела, што тэлефоны разбіліся, хтосьці ў шпіталь патрапіў, памяць страціў… Але элементарна хоць бы спісы, с*ка, складзіце! Хто жывы, хто мёртвы, хто ў шпіталі», — пажалілася яна на бяздзейнасць расійскіх улад.

«Я думаю, што папросту іх могуць паслаць куды заўгодна, абы прыкрыць гэта ўсё», — дадала яна.

Пра тое, што расіян, якія перажылі абстрэл макееўскага ПТВ, «хочуць накіраваць на перадавую ці яшчэ куды далей ад вачэй» таксама паведамляла прапагандыстка Анастасія Кашаварава. Паводле яе слоў, выжыла «прыкладна 216 чалавек».

Пазней прапагандыстка напісала, што іх пакінулі на месцы пасля таго, як «паднялася шуміха».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера