Знайсці
05.03.2023 / 14:3223РусŁacБел

Сёння мясцовыя выбары ў Літве. Галасаваць могуць і эмігранты. Але ці варта беларусам галасаваць?

Сёння Літва выбірае мэраў і самакіраванне. Галасаваць на выбарах мае права любы чалавек, зарэгістраваны ў горадзе, у тым ліку і новыя эмігранты-беларусы, якія атрымалі пастаянны (не часовы) дазвол на жыхарства. Маральная праблема: а ці справядліва нам, беларусам, галасаваць? І палітычнае пытанне: калі так, то за каго?

Вільня 5 сакавіка выбірае самакіраванне

Беларусам неабходна быць далікатнымі ў любых унутрыпалітычных пытаннях тых краін, дзе мы часова апынуліся. За нашу магчымасць жыць у свабодзе і працягваць нашу працу дзеля Беларусі ўдзячнасць належыць і літоўцам, і палякам, і грузінам, і латышам, якія гэтую свабоду сваёй працай забяспечваюць. Нягожа праяўляць высакамернасць ці непавагу. Трэба паважаць мясцовыя нормы, вучыць мову краіны, дзе вы жывяце, строга выконваць яе законы.

Калі вы рашаеце галасаваць на мясцовых выбарах, то, хоць самакіраванне і займаецца лакальнымі пытаннямі, усё ж памятайце, што важна не аддаваць галасоў тым палітычным сілам, якія мелі сувязі з Расіяй або лукашэнкаўцамі ці падкія на расійскія грошы.

Гэта агромністая радасць — магчы аддаць голас за тую палітыку, якая табе падабаецца, і ведаць, што гэты голас будзе ўлічаны. Мы, беларусы, як ніхто ведаем, якую дарагую цану даводзіцца плаціць, каб здабыць дэмакратыю.

Рэд.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
05.03.2023
Юля, ваш першы каментар з каштоўнасцямі на ўроўні камунальных паслуг намякае на тое, што галасаваць вы будзеце за папуліста, каторы вам паабяцае нізкія кошты камунальных паслуг. Ведаеце, гэта ж узровень ябацек, яны менавіта за гэта і галасуюць, за танны газ, за льготы, за нізкія кошты камунальных паслуг, за ўсю гэтую сацыялістычную фігню, каторую мурыжаць па дзяржтэлебачанні. У артыкуле ж пра іншае,- каб вы галасавалі як грамадзянін, а не спажывец. Таму людзям так і не спадабаўся ваш каментар, бо вы падцвердзілі ў ім, што хоць і пражываеце ў Літве, але узровень адказнасці за свой голас застаўся на ўзроўні беларускай аўтакратыі.
06.03.2023
Эюя, уровень автократии указывать другим, что делать и считать что без вас другой человек не разберётся с выбором. Посмотрите избирательную систему литвы, как происходят выборы и что такое местное самоуправление. Потом давайте советы, которые никому не нужны.
0
Студент/адказаць
10.03.2023
Стукачи будут востребованы литовской демократией.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930