Знайсці
19.04.2012 / 10:00РусŁacБел

Peugeot пазіцыянуе 208 як жаночы аўтамабіль

Летась кампанія Ford размясцілася на другой пазіцыі па аб’ёме продажаў у малым класе. Больш папулярнай мадэллю, чым Fiesta, у сегменце В быў толькі Volkswagen Polo. «Французу» Peugeot 207 дастаўся толькі пяты радок рэйтынгу.

Але ў PSA спадзяюцца значна павялічыць сваю долю ў дадзеным класе.

Топ-мэнэджар французскага вытворцы Гаэтан Дэмулен расказаў у эксклюзіўным інтэрв’ю Automotive News Europe, што PSA плануе заваяваць мадэллю 208 як мага больш пакупнікоў менавіта сярод дзяўчат. Стваральнікі пераемніка Peugeot 207 выразна раздзялілі 3- і 5-дзверныя версіі. «Трохдзверка» атрымала іншае афармленне экстэр’еру і больш хрому звонку. Па статыстыцы, 40% аўтамабіляў В-класа ў Еўропе прыпадаюць на 3-дзверныя мадэлі.

Peugeot 208 значна карацейшы за папярэдніка і лягчэйшы на 173 кг (у базавай версіі). PSA разлічвае прадаваць у год па 420 тыс. экзэмпляраў дадзенай мадэлі. Дарэчы, летась было прададзена каля 220 тыс. Peugeot 207. Што ж, паглядзім, ці атрымаецца мадэлі 208 наблізіцца да «дзядулі» Peugeot 206, які некалькі гадоў быў самым папулярным аўтамабілем у Еўропе.

auto.onliner.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031